5-6 лістапада 2020 г. у Інстытуце прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Інавацыйныя тэхналогіі ў меліярацыі: досвед, стратэгія, прыярытэты (Скарапанаўскія чытанні)» прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння акадэміка С.Г. Скарапанава і 110-годдзю Інстытута меліярацыі.
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Таджыкістана з дзясяткаў навуковых, адукацыйных і вытворчых арганізацый. У вочнай форме непасрэдна ўдзельнічалі – 68 прадстаўнікоў.
Вучні і паплечнікі асвятлілі жыццёвы шлях выдатнага вучонага С.Г. Скарапанава яго ваенную, вытворчую, навуковую і кіраўнічую дзейнасць (Тиво П.Ф., А.С. Меяроўскі, Лихацевич А.П., В.І. Парфёнаў і інш.). Дырэктар Інстытута меліярацыі азнаёміў з кароткай гісторыяй меліярацыі ў Беларусі і Інстытута.
Навукоўцы абмяняліся навуковым вопытам і практычнымі распрацоўкамі па меліярацыі зямель і іх сельскагаспадарчаму выкарыстанню.
Праведзены памятныя мерапрыемствы:
- У актавай зале адкрыта мемарыяльная дошка С.Г. Скарапанава;
- У музеі Інстытута меліярацыі прадстаўлены гістарычныя матэрыялы, уключаючы экспазіцыю прысвечаную памяці Скарапанава С.Г.;
- Вучні і паплечнікі ўсклалі кветкі на магілу С.Г. Скарапанава.
- Удзельнікам уручаны юбілейныя памятныя значкі "Скарапанаў С. Г. 110 гадоў".