Навуковы часопіс «Меліярацыя» з'яўляецца правапераемнікам зборніка навуковых прац «Меліярацыя пераўвільготненых зямеляў» (выдаваўся з 1951 г.), выдаецца з 2004 г., публікуецца 4 разы на год.
Часопіс уключаны ў пералік рэцэнзаваных навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь, у якіх публікуюцца асноўныя навуковыя вынікі дысертацый на атрыманне навуковай ступені доктара і кандыдата навук па групе спецыяльнасцяў:
06.01.02 ‒ Меліярацыя, рэкультывацыя і ахова зямеляў;
06.01.06 ‒ Лугаўніцтва і кормавытворчасць. Лекавыя і эфірна-алейныя культуры
З 2015 г. часопіс уключаны ў навукаметрычную базу дадзеных «Расійскі індэкс навуковага цытавання» (РИНЦ).
У адпаведнасці з дадзенымі навуковымі кірункамі ў часопісе рэпрэзентаваны наступныя рубрыкі: «Меліярацыя», «Выкарыстанне меліяраваных зямеляў», «Экалогія».
Да разгляду і публікацыі ў часопісе прымаюцца навуковыя артыкулы, агляды, рэцэнзіі па фундаментальных і актуальных прыкладных пытаннях меліярацыі і выкарыстанню меліяраваных зямеляў.
Заснавальнік часопіса ‒ Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае даччынае прадпрыемства «Інстытут меліярацыі».
Часопіс зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь (сведчанне пра дзяржаўную рэгістрацыю сродку масавай інфармацыі ад 25 траўня 2009 г. № 411).
Часопіс рэцэнзуецца.
Артыкулы і асобныя вытрымкі з часопіса могуць цытавацца пры ўмове ўказання першакрыніцы. Рэдакцыя не нясе адказнасці за магчымыя недакладнасці па віне аўтараў.
Меркаванне рэдакцыі можа не супадаць з меркаваннем аўтара.
Рукапісы не вяртаюцца.
Выходзіць 4 разы на год.
Падпісны індэкс:
74856 - для індывідуальных падпісчыкаў;
748562 - для ведамасных падпісчыкаў
Падпіску можна аформіць ва ўсіх аддзяленнях сувязі.
Адрас рэдакцыі: 220040, г. Мінск, вул. Някрасава, 39-2;
тэл.: (017) 363-49-03; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.



