Пра журнал

Налады адлюстравання

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Национальная академия наук Беларуси

РУП "НПЦ НАН Беларуси по земледелию"

Республиканское научное дочернее унитарное предприятие

Портал изданий Отделения аграрных наук Национальной академии наук Беларуси

Навуковы часопіс «Меліярацыя» з'яўляецца правапераемнікам зборніка навуковых прац «Меліярацыя пераўвільготненых зямеляў» (выдаваўся з 1951 г.), выдаецца з 2004 г., публікуецца 4 разы на год.

Часопіс уключаны ў пералік рэцэнзаваных навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь, у якіх публікуюцца асноўныя навуковыя вынікі дысертацый на атрыманне навуковай ступені доктара і кандыдата навук па групе спецыяльнасцяў:
06.01.02 ‒ Меліярацыя, рэкультывацыя і ахова зямеляў;
06.01.06 ‒ Лугаўніцтва і кормавытворчасць. Лекавыя і эфірна-алейныя культуры

З 2015 г. часопіс уключаны ў навукаметрычную базу дадзеных «Расійскі індэкс навуковага цытавання» (РИНЦ).
У адпаведнасці з дадзенымі навуковымі кірункамі ў часопісе рэпрэзентаваны наступныя рубрыкі: «Меліярацыя», «Выкарыстанне меліяраваных зямеляў», «Экалогія».
Да разгляду і публікацыі ў часопісе прымаюцца навуковыя артыкулы, агляды, рэцэнзіі па фундаментальных і актуальных прыкладных пытаннях меліярацыі і выкарыстанню меліяраваных зямеляў.
Заснавальнік часопіса ‒ Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае даччынае прадпрыемства «Інстытут меліярацыі».
Часопіс зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь (сведчанне пра дзяржаўную рэгістрацыю сродку масавай інфармацыі ад 25 траўня 2009 г. № 411).

Часопіс рэцэнзуецца.
Артыкулы і асобныя вытрымкі з часопіса могуць цытавацца пры ўмове ўказання першакрыніцы. Рэдакцыя не нясе адказнасці за магчымыя недакладнасці па віне аўтараў.


Меркаванне рэдакцыі можа не супадаць з меркаваннем аўтара.
Рукапісы не вяртаюцца.
Выходзіць 4 разы на год.

 Падпісны індэкс:

74856 - для індывідуальных падпісчыкаў;
748562 - для ведамасных падпісчыкаў

Падпіску можна аформіць ва ўсіх аддзяленнях сувязі.
Адрас рэдакцыі: 220040, г. Мінск, вул. Някрасава, 39-2;
тэл.:
 (017) 363-49-03; e
-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.