Скарапанаўскія чытанні 2020

Налады адлюстравання

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Национальная академия наук Беларуси

РУП "НПЦ НАН Беларуси по земледелию"

Республиканское научное дочернее унитарное предприятие

5-6 лістапада 2020 г. у Інстытуце прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Інавацыйныя тэхналогіі ў меліярацыі: досвед, стратэгія, прыярытэты (Скарапанаўскія чытанні)» прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння акадэміка С.Г. Скарапанава  і 110-годдзю Інстытута меліярацыі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Таджыкістана з дзясяткаў навуковых, адукацыйных і вытворчых арганізацый. У вочнай форме непасрэдна ўдзельнічалі – 68 прадстаўнікоў.

Вучні і паплечнікі асвятлілі жыццёвы шлях выдатнага вучонага С.Г. Скарапанава яго ваенную, вытворчую, навуковую і кіраўнічую дзейнасць (Тиво П.Ф., А.С. Меяроўскі, Лихацевич А.П., В.І. Парфёнаў і інш.). Дырэктар Інстытута меліярацыі азнаёміў з кароткай гісторыяй меліярацыі ў Беларусі і Інстытута.

Навукоўцы абмяняліся навуковым вопытам і практычнымі распрацоўкамі па меліярацыі зямель і іх сельскагаспадарчаму выкарыстанню.

Праведзены памятныя мерапрыемствы:

- У актавай зале адкрыта мемарыяльная дошка С.Г. Скарапанава;

- У музеі Інстытута меліярацыі прадстаўлены гістарычныя матэрыялы, уключаючы экспазіцыю прысвечаную памяці Скарапанава С.Г.;

- Вучні і паплечнікі ўсклалі кветкі на магілу С.Г. Скарапанава.

- Удзельнікам уручаны юбілейныя памятныя значкі "Скарапанаў С. Г. 110 гадоў".