Інстытут сёння

Налады адлюстравання

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Национальная академия наук Беларуси

РУП "НПЦ НАН Беларуси по земледелию"

Республиканское научное дочернее унитарное предприятие

Для Беларусі, дзе балоты і забалочаныя землі складалі больш 40 % тэрыторыі, рашэнне праблем гідрамеліярацыі было і застаецца жыццёва важным для эканамічнага развіцця. Асушальная меліярацыя паўплывала на ўздым эканомікі і мела вялікае сацыяльнае і эстэтычнае значэнне. З прычыны апошніх змен цэнтр цяжару ў меліярацыйнай дзейнасці Беларусі замест будаўніцтва новых аб'ектаў і збудаванняў зрушыўся ў бок рэканструкцыі і эксплуатацыі ўжо наяўных сістэм.

 Інстытут меліярацыі ўваходзіць у склад Рэспубліканскага навукова- практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробствў і ажыццяўляе навуковае забеспячэнне выкарыстання больш 4,5 млн. га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку 2,9 млн. га асушаных і 3 млн. га сенажацяў і паш, у ліку якіх асушаныя складаюць 1,6 млн. га.

 

Асноўныя кірункі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці:

  • Распрацоўка высокаэфектыўных энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій і канструктыўных рашэнняў для будаўніцтва, эксплуатацыі, рамонту і рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, кіраванні водна-паветраным рэжымам меліяраваных земляў.
  • Мадэляванне і комплексны маніторынг меліяраваных тэрыторый і навакольнага асяроддзяі з выкарыстаннем сучасных спосабаў дыягностыкі, кампутарных тэхналогій геаінфармацыйных сістэм і баз дадзеных для інфармацыйнага забеспячэння падтрымкі прыняцця экалога-эканамічна эфектыўных рашэнняў пры планаванні і праектаванні меліярацыйных мерапрыемстваў і выкарыстанні меліяраваных земляў.
  • Стварэнне высокаэфектыўных занальных сістэм земляробства на меліяраваных землях, якія забяспечваюць рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў і ўстойлівае функцыянаванне прыродных сістэм.
  • Распрацоўка эканамічна і па-экалагічнаму абгрунтаваных тэхналогій інтэнсіфікацыі выкарыстання сенажацяў і паш, уключаючы насенняводства траў.

Інстытут выконвае распрацоўку і ўкараненне тэхналогій і сродкаў на вытворчасці. Найбольшую вядомасць атрымалі такія распрацоўкі як "Кніга гісторыі палёў", "Комплекс сродкаў відэадыягностыкі дрэнажу КСД-160", Пошукавыя прылады ПУ-2, насенне эліты і суперэліты шматгадовых траў. Апроч гэтага, Інстытут распрацоўвае тэхнічныя нормы, правілы, указанні і рэкамендацыі ў вобласці меліярацыі земляў.Акрамя навуковых падраздзяленняў, Інстытут у структуры мае вытворчы філіял: Віцебская дасведчаная меліярацыйная станцыя (Сенніцкі р-н, а.г. Багданава), які займаецца вытворчасцю насення эліты і суперэліты шматгадовых траў, сельскагаспадарчай дзейнасцю.


РУП "Інстытут меліярацыі", як галаўная навуковая ўстанова ў краіне ў вобласці меліярацыі земляў і лугаводства вядзе падрыхтоўку аспірантаў і сушукальнікаў па наступных спецыяльнасцях:

  • 06.01.02 – меліярацыя, рэкультывацыя і ахова земляў
    галіна навукі - тэхнічныя і сельскагаспадарчыя;
  • 06.01.06 – лугаводства, кормавытворчасць. Лекавыя і эфірна-алейныя культуры.
    галіна навукі - сельскагаспадарчыяl.

Інстытутам выдаецца часопіс "Меліярацыя", які з'яўляецца правапераемнікам навуковых прац "Меліярацыя пераўвільготненных земляў", што выдаюцца з 1951 году. Зарэгістраваны ў Расійскім індэксе навуковага цытавання, мае міжнародны стандартны нумар ISSN - 2070-4828, падпісны індэкс 74856, уваходзіць у міжнародную рэфератыўную базу дадзеных сістэмы цытавання "Agris" з 1997 году, уключаны у Спіс ВАК РБ і РФ.