Традыцыйнаі меліяратары краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята ў першую нядзелю чэрвеня.
У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь 2 чэрвеня 2020 г. адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня меліяратара. У мерапрыемстве прыняў удзел дырэктар Інстытута меліярацыі Аляксандр Сяргеевіч Анжанкоў.
Прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі Аляксандр Сяргеевіч расказаў аб рацыянальным выкарыстанні меліяраваных тэрыторый, рэканструкцыі і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм, прымяненні новых тэхналогій у меліярацыі.