У Інстытуце меліярацыі, для спецыялістаў меліярацыйных прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці, праведзена навучанне па ўкараненні і выкарыстанні аўтаматызаванай сістэмы дзяржаўнага ўліку меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў.
Прадстаўлены практычныя распрацоўкі для рэканструкцыі і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм: палегчаныя канструкцыі збудаванняў, сродкі малой механізацыі.