Рэспубліканскі семінар-нарада «Эфектыўнае выкарыстанне меліярацыйнай тэхнікі, уключаючы яе высокапрадукцыйныя ўзоры»
Национальная академия наук Беларуси

РУП "НПЦ НАН Беларуси по земледелию"

Республиканское научное дочернее унитарное предприятие

26 красавіка 2019г. на базе Івацэвіцкага ПМК (Брэсцкая вобл.) прайшоў Рэспубліканскі семінар-нарада "Эфектыўнае выкарыстанне меліярацыйнай тэхнікі, уключаючы яе высокапрадукцыйныя ўзоры».

На мерапрыемстве, кіраўнікам арганізацый па эксплуатацыі меліярацыйных сістэм, РУП «Інстытут меліярацыі» прадставіў сродкі малой механізацыі і тэхналогію вытворчасці работ па ачыстцы закрытай дрэнажнай сеткі і лінейных водапрапускных збудаванняў ад заіленая распрацаваных у РУП «Інстытут меліярацыі» і выкладзеных у Рэкамендацыях па тэхнічным абслугоўванні, закрытага дрэнажу і ачыстцы водапрапускных збудаванняў на адкрытай рэгулюючай сетке з прымяненнем новых спосабаў і тэхналогій.

Праектным арганізацыям, для прымянення ў праектах, на аб'ектах рэканструкцыі і аднаўлення меліярацыйных сістэм, прадстаўленыя палегчаныя канструкцыі дрэнажных вусцяў (ТПР Б.820-01-2.05), палегчаныя калодзежы-паглынальнікі (ТПР Б.820-01-1.05), удасканаленыя калонкі-паглынальнікі (ТПР Б.820-01-3.05), якія распрацаваны і выпускаюцца РУП «Інстытут меліярацыі» па заяўках абласных і раённых меліярацыйных арганізацый.

Распрацоўкі атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў.

    

Нам. дырэктара па навуцы
А.С. Анженков