У сувязі з абвяшчэннем 2019 года Годам малой радзімы, а таксама падрыхтоўкай да святкавання 75-х угодак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, РУП "Інстытут меліярацыі" сумесна з ГНУ "Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" 20 красавіка, у рамках рэспубліканскага суботніка, правялі добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан прылеглай да арганізацыі тэрыторыі на плошчы больш 10 га.