Запрашаем дасведчаных і пачатковых навукоўцаў, распрацоўнікаў, інжынераў, вытворцаў меліярацыйнага абсталявання і сістэм кіравання,а таксама практыкаў стаць нашымі аўтарамі. Вашы матэрыялы дапамогуць адмыслоўцам быць у курсе тэхналагічных вырашэнняў у сферы меліярацыі і спадарожных працэсаў.
Часопіс улучаны ў пералік навуковых выданняў ВАК Беларусі і Расіі для апублікавання дысертацыйных даследаванняў.
Падпіску можна аформіць ува ўсіх аддзяленнях сувязі. Падпісны індэкс: 74856 — для індывідуальных падпісантаў; 748562 — для ўстаноўскіх падпісантаў.


